Медытацыя Blizka


Праз спасціганне медытацыі да гармоніі ўнутры

Вучыся і практыкуй у невялікай лямпавай групе, разам з дасведчаным ментарам

Разважаеш пра пачатак медытацыі ці ўжо практыкуеш і шукаеш глыбіню - далучайся да BLIZKA: бяспечнай онлайн-суполкі для пачаткоўцаў і тых, хто працягвае сваю практыку

Далучайся.
Вазьмі з сабою цікаўнасць і дабрыню да сябе

Дасведчаны практык медытацыі у якасці ментара групы

Мяне завуць Алена Глекава, і я практыкую медытацыю ўжо больш за дзевяць гадоў, а апошнія чатыры - у традыцыі Віпасаны.
З цягам часу я ўсё глыбей пачала цаніць сапраўдную магію сумеснай практыкі - і таму стварыла невялікую онлайн-прастору, дзе можна вучыцца, расці і практыкаваць разам.
На гэтым шляху я буду побач як гід і ментар - прапануючы структуру, тлумачэнні і натхненне, пакуль мы разам даследуем гэтую практыку

Падарожжа з 6 заняткаў, скіраваных на развіццё свядомасці

6 тыдняў - 6 сустрэч, 1 гадзіна штотыдзень

Водгукі ўдзельнікаў папярэдніх груп

"Супер крутий курс від Лєни - як для тих, в кого вже є досвід в медитації, так і для тих, хто лише хоче познайомитись з практиками. Доступна подача інформації і різноманітні практики під час занять дають можливість зануритись у тему і винести для себе багато цінного💗""Гэта была мая першая практыка медытацыі і я вельмі ўдзячная, што пачала яе менавіта тут. Я адчувала бяспеку, падтрымку і ўжо заўважаю, як медытація пазітыўна на мяне ўплывае"

Малая група да 12 чалавек


Запоўні форму і чакай пацверджання на імэйл (да 24 гадзін)

Выберы зручныя для сябе даты курсу. Праграма адна і тая ж, адрозніваюцца толькі даты. Сэсіі адбываюцца па чацвяргах з 19.00 да 20.00 па ВаршавеМова: беларуская, ангельская ці руская - будзе залежаць ад складу групыУдзел бясплатны. Калі адчуеш жаданне і маеш магчымасць - зможаш пакінуць данат пасля заканчэння курсу


Прыходзь на вэбінар, каб пазнаёміцца з падыходам і з ментарам групы

15 мая, 19-20 GMT+2Вэбінар-медытацыя для пачаткоўцаў: спакой сваімі рукамі. Больш падрабязная інфармацыя тут